Абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча назваў лепшых аўтараў

Падведзены вынікі абласнога літаратурнага конкурсу імя Максіма Багдановіча. Сёлета аўтараў самых цікавых рукапісаў вызначылі ў трох намінацыях. У намінацыі “Паэзія” лепшай стала Юлія Раманюк, у намінацыі “Дзіцячая літаратура” перамогу святкуе Ірына Салата. Андрэй Дарожкін стаў пераможцам у намінацыі “Адкрыццё года”.
Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца падчас святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці.
Нагадаем, што арганізатарам конкурсу з’яўляецца Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. Літаратурны конкурсправодзіцца адзін раз у два гады. Удзельнічаюць у ім аўтары Гродзеншчыны з творамі, якія не былі апублікаваны раней. І галоўны прыз для пераможцы – магчымасць выдання свайго твора. Калі кнігі пабачаць свет, азнаёміцца з імі можна будзе ў тым ліку ў бібліятэках вобласці.
Віншуем пераможцаў і чакаем выхаду новых цікавых кніг.