Абласны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»

8 жніўня Крэва напоўнілася музыкай, творчасцю, святочным настроем і водарам сапраўдных народных традыцый!
Тут праходзіць абласны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва», які сабраў майстроў, артыстаў, творчыя калектывы і гасцей з розных куткоў Беларусі.
Урачысты старт «Керамікі Крэва» быццам адсунуў час — і вось мы ўжо ў самым цэнтры традыцыйнага свята!
Майстроў правялі праз старажытны рытуал, каб гліна стала паслухмянай, а вырабы — зачаравальнымі.
А кожны майстар пакінуў свой след у гісторыі — адбітак рукі на палатне, які стаў своеасаблівым подпісам і напамінам: гэтае свята стваралі яны!