Аб праблемах і перспектывах у працы музеяў расказала начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч.

Па словах Ірыны Уладзіміраўны, айчынным установам удаецца падтрымліваць баланс паміж захаваннем традыцый і імкненнем да інавацый.

Асноўны паказчык у музейнай справе — колькасць наведванняў на тысячу чалавек. Летась ён перавыкананы і склаў 134,8% да гадавога плану. Гэтаму спрыяла праца па захаванні гістарычнай памяці, пашырэнні доступу да гістарычных і культурных каштоўнасцей, павышэнні турыстычнай прывабнасці.