Вяселле са смакам мёду і традыцый

Вяселле са смакам мёду і сапраўдных народных традыцый шумна і весела прайшло ў аграгарадку Граўжышкі на Ашмяншчыне.  

Галоўным упрыгожаннем свята стаў тэатралізаваны паказ абраду, дзе жаніх доўга выбіраў сабе пару, а пасля яны ўжо разам… згулялі сапраўднае вяселле па беларускіх канонах!

— Аграгарадок Граўжышкі даўно славіцца сваімі пчалярамі і багатымі традыцыямі. Таму і брэндавае свята «Граўжышкоўскі мядовы кірмаш» выдалася асабліва духмяным і багатым на прысмакі: гледачы дэгуставалі і куплялі свежы мядовы ўраджай, — распавяла рэдакцыі «К» Алеся Маліноўская, загадчык аддзела метадычнай работы Ашмянскага РЦК. — Майстры выстаўлялі свае вырабы. Музыкі гралі на гармоніках і «частавалі» гасцей песнямі.

Подробнее