У Бакштах адбыўся фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”

Для жыхароў і гасцей вёскі Бакшты гэтая субота стала вельмі ажыўленай. Ужо дзевяты год фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”сабірае ўсіх прыхільнікаў народнай творчасці, каб ушанаваць нашу агульную спадчыну.

“Бакштаўскі каларыт” – гэта любоў да простай вясковай хаты, паху свежага хлеба і палявых траў. Гэта памяць продкаў, якую мы беражліва захоўваем у сэрцы. Яна жыве ў рытмах скрыпкі і гармоніка, у сакавітых народных песнях і ў цеплыні рук, якія ствараюць прыгажосць.

Подробнее