Абласны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»

8 жніўня ў Крэўскім замку адбудзецца абласны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва».
Майстры з усёй Беларусі прывязуць свае работы і адкрыюць выставу-майстэрню, дзе можна будзе ўбачыць унікальныя тэхнікі ганчарства, дакрануцца да працэсу стварэння керамічных вырабаў і нават зрабіць памятную рэч сваімі рукамі.
У своеасаблівай «бітве» ганчароў прымуць удзел майстры народнай творчасці з Бераставіцкага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Астравецкага, Ашмянскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага раёнаў і горада Гродна.
Крэўскі замак
14:00—23:00 