Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню»

1 жніўня гарадскі пасёлак Поразава запрашае на Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню».
У самым сэрцы нашай Гродзеншчыны мы адродзім традыцыі продкаў — акунёмся ў атмасферу старажытнасці, дакранёмся да жывой гісторыі і адкрыем для сябе магію керамікі.
Лакацыя: парк гарадскога пасёлка Поразава.
Час: 17:00
Што будзе?
Бітва ганчароў — сапраўднае шоу майстроў з усёй Гродзеншчыны. Хто лепш справіцца з гліной пад музыку агню?
Пляцоўка «Пад гармонIк весялей» — жывая музыка, народныя танцы і бясконцая энергетыка беларускай вечарыны.
Дзіцячая пенная вечарынка — самае асвяжальнае і шумнае шоЎ дня для вашых малых!
Інтэрактывы для дарослых — паспрабуйце сябе ў ролі майстра.
Музей ганчара пад адкрытым небам і кірмаш — унікальныя вырабы мясцовых умельцаў, якія можна будзе забраць з сабой як памяць пра гэты вечар.
Гастранамічны сюрпрыз — дэгустацыя знакамітай поразаўскай банкухі. Сакрэтны рэцэпт, смак якога непаўторны!
Едзем усе ў Поразава. Свіслаччына чакай!