Свята Купалле на Аўгустоўскім канале

Запрашаем усіх 5 ліпеня на Аўгустоўскі канал (шлюз Дамброўка), дзе адбудзецца адно з самых яркіх летніх святаў – Купалле!

Вас чакае сапраўдная атмасфера беларускай народнай культуры: рэканструкцыя купальскага абраду, народныя песні і танцы, майстар-класы па побытавых танцах. Збор зёлак і выраб купальскіх вянкоў. Кожны жадаючы зможа адправіцца на пошукі чароўнай папараць-кветкі, а таксама прыняць удзел у вясёлых конкурсах на самы прыгожы вянок, самую доўгую касу і выбраць Купаліша і Купалінку.

Кульмінацыяй вечара стануць запальванне вялікага купальскага вогнішча, традыцыйныя карагоды і скокі праз агонь!

Прыязджайце ўсёй сям’ёй, запрашайце сяброў і правядзіце летні вечар у атмасферы цеплыні і сапраўднай купальскай магіі!