Музейная гульня “Лялькі”

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі падчас летніх канікул вельмі запатрабавана музейная гульня “Лялькі”, дзе прысутнічаюць, у тым ліку, і раслінкі. Далікатныя, пахучыя, рознакаляровыя і нават калючыя – такія важныя ў жыцці нашых продкаў. Разам з наведвальнікамі адпраўляемся на “збор” зёлак: “апранаемся” ў белае і чыстае, выбіраем пэўны час сутак і добрае надвор’е. “Збіраем” раслінкі для абароны дома, для ўмацавання здароўя, для салодкага сну і нават для павышэння разумовых здольнасцей.
А якія раслінкі можна ўжываць у ежу? Да якога часу трэба паспець сабраць крапіву і зварыць на абед апошні раз у годзе, каб захаваліся карысныя якасці?
Далучайцеся – будзе пазнавальна!