Адкрыццё ўнікальнага выставачнага праекта “Каб адчуваць”

11 чэрвеня ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё ўнікальнага выставачнага праекта “Каб адчуваць”, які прадстаўляе творы беларускіх мастакоў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя з калекцыі Прыорбанка.

На выставе будуць прадстаўлены знакавыя працы вядомых айчынных мастакоў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

Экспазіцыя аб’ядноўвае прызнаных класікаў беларускага жывапісу савецкага перыяду і аўтараў, якія ў 1980–1990-я гады кардынальна змянілі арт-сцэну Беларусі.

Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83; 8(033) 3250058.