ВЯСЕЛЛЕ ПА БЕЛАРУСКІХ КАНОНАХ: спадчына, якую беражэ жанчына

Дзятлаўшчына ў Год беларускай жанчыны ажыўляе жывыя вясельныя традыцыі продкаў.
У Гродзенскай вобласці абласны праект “Вяселле па беларускіх канонах” стаў адным з ключавых мерапрыемстваў Года беларускай жанчыны. Дзятлаўскі раён актыўна далучыўся да гэтай ініцыятывы, паказаўшы, што менавіта жанчыны з’яўляюцца галоўнымі захавальніцамі народнай памяці. У сэрцы Панямоння не проста фіксуюць успаміны, а ажыўляюць традыцыю, падкрэсліваючы непаўторную ролю беларускай жанчыны ў фарміраванні сямейных каштоўнасцей і культурнай тоеснасці.