Рэгіянальны фестываль народнай інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу»!

Запрашаем на рэгіянальны фестываль народнай інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу»!

28 чэрвеня
Пачатак у 11:00
Белая сядзіба, аг. Жодзішкі

Фестываль — гэта цудоўная магчымасць правесці час з сям’ёй і сябрамі, атрымаць асалоду ад народнай музыкі і адчуць сапраўдны дух беларускай культуры.

Прыходзьце! Будзе гучна, весела і па-сапраўднаму душэўна!

Даведкі па тэлефоне: (01592) 37314