Адкрыты фестываль спартыўнага бальнага танца «LIDA OPEN-2026»

У Лідзе шосты раз прайшоў адкрыты фестываль спартыўнага бальнага танца «LIDA OPEN-2026» на Кубак старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Спартыўны комплекс «Алімпія» сабраў каля паўтысячы ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі, а таксама гасцей з Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург), Грузіі, Іспаніі і нават Кітая.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Лідскі райвыканкам, аддзел культуры, Палац культуры горада Ліды, ГА «БРТС» і ДЮСАК ТСК «Феерыя-дэнс».
Уся студыя «Феерыя-дэнс» паказала бліскучы вынік: 10 кубкаў і 10 першых месцаў, 15 другіх месцаў і 25 трэціх. Паеткі, грацыя вальса і драйв самбы — кожны выступ танцораў стаў сапраўдным мастацтвам!