Танцы даўнейшыя, Гродзеншчына родная. Хутка збіраемся ў ДЗІТВЕ на Лідчыне

15 мая аграгарадок Дзітва ператворыцца ў вялікую танцавальную пляцоўку.
Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» традыцыйна збярэ лепшых аматараў фальклору, каб паказаць: народны танец — гэта стыльна, драйвова і жыва👍!
У праграме:
Танцавальны батл па-беларуску
Лепшыя танцавальныя пары з усёй Гродзеншчыны прадэманструюць аўтэнтычныя мясцовыя традыцыі ў чатырох узроставых катэгорыях. У гэтым годзе ў фестывалі прыме ўдзел каля пар розных узростаў (ад 7 да 50+ гадоў). Ніякай сцэнічнай стылізацыі — толькі сапраўдны мясцовы стыль і аўтэнтыка!
Канцэрты ад зорных гасцей вобласці
Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага гурта «Жывіца» з Квасоўкі Гродзенскага раёна;
народнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Спадчына» з г.п.Карэлічы
мясцовых захавальнікаў традыцый — народнага фальклорнага гурта «Талер» з Ліды
Кірмаш і забавы
Горад майстроў з унікальнымі вырабамі з саломы, паперы, гліны і дрэва ад лепшых рамеснікаў Гродзеншчыны.
Інтэрактыўная зона з фальклорнымі гульнямі і забавамі, якімі захапляліся яшчэ нашы прадзеды.
Месца сустрэчы: Дзітвянскі Дом культуры, вул. Ленінская, 4, аг. Дзітва, Лідскі раён
Урачыстае адкрыццё: 12:00
ЗАПРАШАЕМ далучыцца да свята ўсіх, каб адпачыць душой, патанчыць ад сэрца і пагрузіцца ў атмасферу непаўторнага беларускага каларыту! 