Новыя факты з раскопак на тэрыторыі Новага замка

З 17 па 22 красавіка працягнулася даследаванне адкрытай падчас будаўнічых прац сцяны ХІІ ст. на тэрыторыі Новага замка ў г.Гродна.

Археолагі, распрацоўваючы невялікія квадраты з паўночнага і паўднёвага бакоў траншэі, здолелі прасачыць працяг сцяны і выказаць магчымыя інтэрпрэтацыі.э Рэшткі галаснікоў у раскопе, характар кладкі і наяўнасць фігурнай пілястры дазваляюць выказаць меркаванне, што перад намі фрагмент сцяны храма. Дакладней кажучы, менавіта паўднёвая сцяна храма з бакавым уваходам.

Аднак застаецца загадкай, ці адносіцца фрагмент сцяны да вядомай нам па пісьмовых крыніцах Уваскрасенскай царквы, ці з’яўляецца ён рэшткамі зусім іншага храма?