Сваё – Значыць Лепшае

Пазнавальны праект “Сваё – Значыць Лепшае” рэалізуюць бібліятэкары Дзятлаўшчыны.

У раённай бібліятэцы «адкрыты» чытацкі салон “Буцік лепшых беларускіх🇧🇾 кніг” і ладзіцца бібліякрос з выязнымі інфарматыўнымі выставамі-аглядамі ў разнастайныя арганізацыі рэгіёна. Кожны ўдзельнік мае магчымасць прачытаць лепшыя беларускія кнігі і выказаць свае эмоцыі 🥳 рознакаляровымі сцікерамі.

Чытайце роднае і жыццё будзе годнае!