У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі з удзелам навуковай супольнасці Беларусі прайшоў круглы стол

27 сакавіка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі з удзелам навуковай супольнасці Беларусі прайшоў круглы стол, на якім разглядаліся пытанні даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, Смаргонскага райвыканкама, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага, Лідскага і Смаргонскага музеяў.