НА «НЁМАНСКАЙ ХВАЛІ» З ПІСЬМЕННІКАМІ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

21 САКАВІКА ва ўсім свеце адзначаецца ДЗЕНЬ ПАЭЗІІ!

У абласной бібліятэцы напярэдадні гэтай даты адбылася прэзентацыя восьмага нумара літаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалі»

Сярод аўтараў — пераможцы прэстыжнай абласной прэміі імя А.І. Дубко ў намінацыі «Пісьменнік года», лаўрэаты літаратурнага конкурсу імя М.Багдановіча.

Паэзія, проза, публіцыстыка, дзіцячая літаратура: усяго ў альманаху прадстаўлены працы 44 членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама творы 4 ганаровых гасцей.

Прэзентацыя стала святам слова, падкрэсліўшы багацце сучаснай беларускай літаратуры!

ВІНШУЕМ З СУСВЕТНЫМ ДНЁМ ПАЭЗІІ!