Шчодры падарунак Астравецкім бібліятэкарам

Астравецкая раённая бібліятэка атрымала каштоўны падарунак: удава знакамітага паэта Міколы Мятліцкага, Ірына Мятліцкая, перадала ўстанове 66 выданняў яго творчасці.

Асаблівы дар прымеркаваны да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС — цэнтральнай тэмы творчасці🗣 Мікалая Міхайлавіча. На жаль, трагедыя закранула яго родную вёску Бабчын Хойніцкага раёна, што надае гэтаму падарунку асаблівае значэнне.

Бібліятэкары ўдзячны за папаўненне фонду. Выданні не толькі дапамогуць захаваць памяць пра вялікага паэта✍️, але і адкрыюць новыя гарызонты для літаратурных і адукацыйных мерапрыемстваў, прастымулююць цікавасць да нацыянальнай🇧🇾 літаратуры.

Дзякуем за шчодрасць і любоў да роднай культуры!