НАДЫХОД ВЯЛІКАГА ДНЯ ЎЖО АДЧУВАЕЦЦА Ў ПАВЕТРЫ

«На Вялікдзень і сонца грае» – слушна прыкмячалі нашыя продкі. І нездарма сёння, у час прадчування вялікай урачыстасці, яркія фарбы расквечваюць наваколле, і хочацца тварыць, натхняцца, напаўняць жыццё мастацтвам і энергіяй творчасці.

“ВЕЛІКОДНЫ ПАДАРУНАК” чакае кожнага!

Звыш 100 удзельнікаў з усіх 17 раёнаў вобласці, каля 300 работ, 7 намінацый і безліч мастацкіх эксперыментаў 19 САКАВІКА прадставяць у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці на выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Імёны аўтараў ЛЕПШЫХ ВЕЛІКОДНЫХ ТВОРАЎ будуць агучаны 28 САКАВІКА падчас доўгачаканай культурнай падзеі – свята-кірмашу «ГРОДЗЕНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ ДА СВЯТА ВЯЛІКАДНЯ».

Таленты вобласці ператвораць цэнтр горада ў маштабную святочную пляцоўку з “жывымі” традыцыямі і інтэрактывам, песнямі і найгрышамі, жаночымі сакрэтамі і дзіцячымі гульнямі, шматлікімі сувенірамі і атрыбутамі Вялікадня.

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ! СВЯТА ЎЖО НА ПАРОЗЕ!

Телефон: 8(33)6811955