ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У рамках рэалізацыі раённага праекта «Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!» майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў «Жывая ніць традыцый» на прадпрыемстве «Слонімскае ўпраўленне магістральных газаправодаў Газпром трансгаз Беларусь».
Калектыў прадпрыемства змог бліжэй пазнаёміцца з багаццем народнай творчасці, пазнаць пра традыцыйныя рамёствы Слонімшчыны, убачыць калекцыі работ майстроў аддзела рамёстваў, даведацца пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што бытуюць у нашым раёне, а таксама праявіць свае творчыя здольнасці падчас майстар-класаў па аплікацыі саломкай, мастацкай кераміцы, карункапляценні і вышыўцы.