«Ад прадзедаў да нашых дзён»

«Ад прадзедаў да нашых дзён» — такую назву атрымала выстава, якая працуе ў сельскім клубе вёскі Будзёнаўка Ашмянскага района.
У экспазіцыі — экспанаты старадаўняга сялянскага інтэр’еру, прылады працы, прадметы побыту, а таксама тканыя, саламяныя і драўляныя вырабы, вышыўка і карункі.
— Трапіўшы ў залу, стылізаваную пад сельскую хату, наведвальнікі даведаюцца пра прызначэнне сярпа, цэпа і маслабойкі, прасніцы, калаўрота і іншых рэчаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі ў сваім побыце; убачаць дываны і посцілкі, створаныя ткачыхамі Ашмяншчыны, — расказала рэдакцыі «К» Алеся Маліноўская, загадчык аддзела метадычнай работы ДУК «Ашмянскі РЦК».
Выстава будзе дзейнічаць па 29 сакавіка.