У Жытомлі адбудзецца свята – “ГУКАННЕ ВЯСНЫ»

22 лютага ў Жытомлі адбудзецца свята – “ГУКАННЕ ВЯСНЫ».
Госці стануць ўдзельнікамі старажытных рытуалаў: абуджэння зямлі тупатам, заклікання сонца, дажджу і птушак, веснавых песень, карагодаў і гульняў.
Усіх чакае шмат актыўнасцяў:
блінны кірмаш і фудхол “Жытамлянскія прысмакі”, творчыя майстар-класы, інтэрактыў і забавы. Хэдлайнерам свята стане народны ансамбль песні “Уладары” з горада Ваўкавыск.
Завяршыцца мерапрыемства спальваннем пудзіла Зімы, каб сімвалічна справіцца з марозамі і снегам і саступіць дарогу цяплу.
Запрашаем усіх у вёску Жытомля, каб абудзіць вясну разам!