Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна

Абласны конкурс сярод публічных бібліятэк вобласці «Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна» стартаваў!

Гэты ўнікальны праект накіраваны на папулярызацыю гісторыі Гродзеншчыны, цікавых фактаў пра мясцовасць і выдатных суайчыннікаў.

Пазнаёміцца з інструкцыяй і ўмовамі конкурса можна на афіцыйных сайтах упраўлення культуры і абласной бібліятэкі

Запрашаем усе публічныя бібліятэкі рэгіёна прыняць актыўны ўдзел і праявіць свае крэатыўныя ідэі.