ЧОРНАГЛЯНЦАВАНАЯ КЕРАМІКА СВІСЛАЧЧЫНЫ — ПРАПАНУЕЦЦА ДЛЯ ЎКЛЮЧЭННЯ ў СПІС ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ КРАІНЫ

У канцы XIX — пач. XX ст. Поразава лічылася адным з буйных ганчарных цэнтраў Гродзеншчыны, дзе працавала каля 200 майстроў! Выраблялі чорнаглянцаваны посуд: гаршчкі, міскі, бабачнікі, рынкі. Мясцовыя ўмельцы працягваюць традыцыю па сённяшні дзень.
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны СЁННЯ, 5 снежня, была разгледжана прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ”Традыцыя вырабу чорнаглянцаванай керамікі ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці”.
Прапанова была АДНАГАЛОСНА АДОБРАНА членамі рады, і ў хуткім часе скарбонку нематэрыяльнай спадчыны вобласці папоўніць яшчэ адзін, 26-ы элемент.
НАМ ЁСЦЬ ЧЫМ ГАНАРЫЦЦА, НАМ ЁСЦЬ ШТО БЕРАГЧЫ!