Народная студыя «Дама сэрца» запрашае на творчую сустрэчу

22 лістапада ў 16:00 народная студыя «Дама сэрца» запрашае на творчую сустрэчу!

Гасцей чакае старажытная музыка, танцы, а яшчэ і ўнікальная магчымасць убачыць калекцыю галаўных убораў і аксэсуараў і даведацца пра іх паходжанне.

Чакаем вас у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы»Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».
ўваход вольны