«Яскрава аб галоўным»

Выставачным праектам «Яскрава аб галоўным», бібліятэкары Навагрудскай раённай бібліятэкі стварылі цёплую і душэўную атмасферу на раённым свяце ў гонар Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

З задавальненнем людзі знаёміліся з кнігамі аб вырошчванні розных культур, традыцыямі і асаблівасцямі развіцця сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь, з элементамі мастацтва папулярнымі у́ нашым краі.

Правялі займальную гульню «Адгадай насенне з мяшочка», што выклікала ўсмешкі і добры настрой ва ўсіх удзельнікаў.

А прыгожая дама з роду Храптовічаў расказвала пра сакрэты паспяховай гаспадаркі і знакамітых людей Навагрудчыны.

Гэтыя моманты дапамаглі аб’яднаць людзей і падкрэсліць важнасць працы сельскіх працаўнікоў.