Адкрыццё выставак «Саюзная крэпасць» і «Смаленская крапасная сцяна ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
16 кастрычніка ва ўстанове культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставак «Саюзная крэпасць» і «Смаленская крапасная сцяна ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Выстаўкі прадастаўлены дзяржаўным федэральным музеем «Смаленская крэпасць» у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем.
Ва ўрачыстым адкрыцці выставак прынялі ўдзел Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Гродна Феадосій Аляксандравіч Уладышэўскі, загадчык навукова-метадычнага аддзела дзяржаўнага музея «Смаленская крэпасць» Дзям’ян Валер’евіч Валуеў, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аксана Мікалаеўна Коханава, дырэктар установы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» Юрый Віктаравіч Кітурка.