Мы павінны зберагчы нашу культурную спадчыну
У гарадскім пасёлку Воранава прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Беларусі” – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”. Удзел у ёй прымалі і работнікі культуры Дзятлаўшчыны. Загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец падзялілася, што цікавае давялося пачуць, убачыць і ўзяць сабе на заметку на мерапрыемстве:
– Гэту канферэнцыю, у якой удзельнічалі прадстаўнікі з усёй краіны, праводзілі менавіта на воранаўскай зямлі, бо там найбольшая колькасць незвычайных рэцэптаў з таркаванай бульбы. Мэта сустрэчы – аб’яднаць веды пра такія стравы па ўсёй Беларусі, далей на іх аснове падрыхтаваць дакументы для накіравання ў ЮНЕСКА, каб стравы з таркаванай бульбы былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны.