Зноўку дзелімся з вамі цікавымі фактамі пра фільм «Класная»!

Паводле слоў рэжысёра Кірыла Халецкага, кінастужка мае вялікую сацыяльную значнасць. Яна адлюстроўвае тыя аспекты, што не ляжаць на паверхні, паказвае ўнутраныя перажыванні педагогаў, іх тытанічныя намаганні па выхаванні дзяцей.

Сцэнарый фільма — пераможца конкурсу, што летась праводзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. «Класная дама» — такую назву меў твор магістра педагогікі Андрэя Курса, пакладзены ў аснову карціны «Беларусьфільма». У цэнтры сюжэта — лёс маладой выпускніцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, настаўніцы гісторыі Беларусі і грамадазнаўства Таццяны Вітальеўны, якая трапляе па размеркаванні ў глыбінку.