НІЦІ ПРОДКАЎ
НІЦІ ПРОДКАЎ — пляцоўка традыцыйнага рамяства пад такой назвай разгарнулася ў Лідзе на вул. Савецкай.
Сёлетняя сталіца Дня беларускага пісьменства запрашае ўсіх на СВЯТА ТКАЦТВА, якое ЎПЕРШЫНЮ аб’яднала 23 ткачыхі з розных абласцей краіны — носьбітаў старажытных ткацкіх традыцый.
Адкрыла свята начальнік упраўлення культуры Клімовіч Алена Віктараўна.
Старажытныя тэхнікі, таленавітыя пераемнікі, багацце традыцыйных вырабаў, прыгожыя касцюмы, ткацкія прылады, незвычайныя экспазіцыі, сакрэты майстэрства, нават цікавыя гісторыі ўмельцаў — усё гэта чакала гасцей свята.