У паўночна-ўсходняй вежы Лідскага замка адкрылася выстаўка «Помнікі беларускай пісьменнасці XVII-XX стст.»
Выстаўка адкрылася напярэдадні Дня беларускага пісьменства – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе беларуску культуру, мову і кніжную спадчыну.
Выстаўка дасць магчымасць пазнаёміцца з рэдкімі і каштоўнымі помнікамі кніжнай культуры з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія з’яўляюцца не толькі спадчынай нашай нацыі, але і часткай сусветнай гісторыі.
Запрашаем у Лідскі замак! Жадаем вам прыемных уражанняў і радасці ад магчымасці дакрануцца да вялікага свету беларускага пісьменства!