Фестываль Гродзеншчыны «Панямоння жыватворныя крыніцы»

Унікальны і самабытны фестываль Гродзеншчыны «Панямоння жыватворныя крыніцы» адбудзецца ў гэтыя выхадныя ў г.Ліда!

7 верасня ў рамках правядзення XXXII Дня беларускай пісьменнасці адбудуцца заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы».

1 тур фестывалю праходзіў з красавіка па ліпень 2025 года. Удзельнікі занальных аглядаў-конкурсаў падрыхтавалі праграмы, накіраваныя на раскрыццё культурных традыцый сваёй мясцовасці: аўтэнтычныя песні, танцы, гульні, інструментальную музыку, экспазіцыі традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На плошчы каля вуліцы Савецкай горада Ліды збяруцца таленавітыя прадстаўнікі народнай творчасці з усёй Гродзеншчыны, якія парадуюць гледачоў сваімі ўнікальнымі нумарамі.

Разыначкай фестывалю стане «Свята КАДРЫЛІ» з удзелам вядучых фальклорных калектываў вобласці.