Музейны ўрок “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучае”
Мінаюць гады, мінаюць стагоддзі, а продкаў галасы і гукі іх жыцця, як рэха, даносяцца да нас, сучаснікаў, кранаюць сэрцы і благаслаўляюць на добры і правільны шлях – шлях працалюбства, узаемадапамогі, любові да роднай зямлі, да бацькоў.
Аб гэтым і не толькі ішла размова 1 верасня 2025 г. з навучэнцамі 3 «А» і 3 «Б» класа ДУА “Гімназія №1 г. Ліды” на музейным уроку “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучае”.
Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па старых вуліцах горада, а затым “прайшліся” па сучасных, выказалі свае меркаванні, як зберагчы тое, што захавалася, для будучых пакаленняў.