Народная студыя гісторыі і мастацтва эпохі Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу ажыццявіла гістарычную вандроўку ў мінулае!

У рамках праекта «Славутыя жанчыны старажытнай Беларусі» народная студыя гісторыі і мастацтва эпохі Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу ажыццявіла гістарычную вандроўку ў мінулае!

Наваградская зямля вітала каралеву Марту(1253-1263, гады праўлення), жонку вялікага князя Міндоўга, уладара слаўнага горада Наваградка і ВКЛ- першую каралеву на беларускіх землях, а таксама вялікую Полацкую князёўну Рагнеду Рагвалодаўну ( 960- 1000, гады жыцця), якая сімвалізуе стойкасць, годнасць і жыццёвы подзвіг беларускага народа.

Яскравая прэзентацыя гістарычных вобразаў- сукенак адбылася ля муроў Наваградскага замка! Праект накіраваны на пошук утоенага і захаванага, каб вызначыць галоўнае!