Фестываль “Паўлаўскі каравай”

Запрашаем у аграгарадок Навасёлкі аматараў народнай творчасці на фестываль “Паўлаўскі каравай”, які адбудзецца 23 жніўня ў 14:00 гадзін.

На фестывалі вы зможаце дакрануцца да самабытнай культуры Слонімшчыны і пазнаёміцца з элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі “Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва”. 

Паспрабаваць традыцыйную ежу, паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабу ўпрыгожванняў для Слонімскага каравая, па ткацтву пояса, вышыўцы, карункапляценню, мастацкай кераміцы.

Наведаць пляцоўкі з беларускімі гульнямі, побытавымі танцамі і тэматычнымі фотазонамі.

Атрымаць асалоду ад народных песень Панямоння.

ЧАКАЕМ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ!