ХТО ТАНЦУЕ, ТОЙ ГОРА НЕ ЗНАЕ

Так гаварылi нашыя продкi, а ўжо заўтра 12 ЛІПЕНЯ з радасцю пацвердзяць сучаснікі — удзельнікі турніру нацыянальных танцаў «ТАНЧЫМ РАЗАМ» у рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Лявоніха, полька, падэспань, вальс, кракавяк, ойра, лязгінка, цыганачка — самыя розныя, стрыманыя і лёгкія, запальныя і жвавыя ПОБЫТАВЫЯ ТАНЦЫ чакаюць вас на свяце.

Гродзенскую вобласць прадстаўляе фальклорны танцавальны калектыў «Спадчына» з Карэлічаў, для якога танцы — гэта зразумелая і блізкая мова без слоў.

Не прапусціце гэту яскравую падзею з лепшымі артыстамі, з выключна традыцыйнымі касцюмамі і найпрыгажэйшым жывым акампанементам!

Будзе весела, душэўна і…ПА-КАРЭЛІЦКУ!