ХУТКА БУДЗЕ ГОРАЧА

На Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” з’едуцца лепшыя рамантыкі молата і накавальні! Хочаце ўбачыць чараўніцтва металу і агню? Тады вас запрашае “ЗНІЧ” – Міжнароднае свята кавальскага мастацтва.

Час правядзення 12 і 13 ЛІПЕНЯ

Кожны госць зможа не толькі падзівіцца на прыгожыя вырабы, але і паназіраць, як халоднае жалеза пакараецца кавалям – і нараджаюцца сапраўдныя шэдэўры.

Гродзенскую вобласць прадставіць Андрэй Цюменеў – каваль з амаль 30-гадовым творчым стажам і ўласным непараўнальным стылем. А таксама пераемнік сямейнай традыцыі – перспектыўны малады майстар Георгій Цюменеў.

Далучайцеся да свята і вы пераканаецеся: У МАЙСТРОЎ З ГРОДНА РАБОТА ГАРЫЦЬ У РУКАХ