Фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»

У Крэве адбудзецца фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»!

Калі: 9 жніўня, з 12:00 да 18:00
Дзе: аг. Крэва, Смаргонскі раён (ля сцен Крэўскага замка)

Старажытная зямля Крэва, славутая не толькі сваёй багатай гісторыяй, але і ўнікальнымі залежамі «чырвонай» гліны, зноў збярэ аматараў керамічнага мастацтва з усёй Беларусі на традыцыйным фестывалі-кірмашы «Кераміка Крэва».

У праграме свята:
Конкурс керамістаў
Канцэртныя праграмы калектываў
Анімацыйныя i забаўляльныя пляцоўкі
І шмат яшчэ цікавага!

Не прапусціце ўнікальную магчымасць дакрануцца да мастацтва , традыцый і духу старажытнай Крэўскай зямлі!

Сардэчна запрашаем усіх!