Працягвае працу абласны выязны  семінар супрацоўнікаў музеяў «Вопыт і перспектывы».

Удзельнікі семінару азнаеміліся з экспазіцыямі Асіповіцкага і Бабруйскага музеяў.

Дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплекса-музея Уладзіслаў Аляксандравіч Кулакевіч расказаў аб рэстаўрацыі і музеефікацыі палаца і падзяліўся вопытам арганізацыі працы з наведвальнікамі.