Удзел у экспазіцыі “Горад майстроў: Чым багаты, тым і рады”
13-14 чэрвеня 2025 года ў г. Маладзечна Мінскай вобласці майстры народнай творчасці філіяла “Раённы Дом рамёстваў” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” прымаюць удзел у экспазіцыі “Горад майстроў: Чым багаты, тым і рады” у рамках ХХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА — 2025”.
Майстры з Смаргоншчыны прадставілі жыхарам і гасцям г. Маладзечна традыцыйную сувенірную прадукцыю, выкананую ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: салома і лозапляценне, ткацтва паясоў і рушнікоў і інш.