“Зецельскі фэст” – сямейны фестываль радасці і адпачынку
Дзявяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” сабраў сёння ў Дзятлаве дзясяткі самых моцных, дружных, спартыўных, творчых і актыўных сем’яў з розных раёнаў Гродзеншчыны.
Яны дэманструюць свае ўменні ў конкурсах і спаборніцтвах, разам з дзятлаўчанамі і гасцямі свята прыемна адпачываюць, весяляцца, цудоўна бавяць час і назапашваюць станоўчыя ўражанні.
Дзятлаўшчына па добрай традыцыі шчодрымі апладысментамі і духмянымі караваямі цёпла сустрэла гасцей, сярод якіх былі сем’і з розных раёнаў Прынёмання і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік.