Прафесійны дыялог бібліятэкараў

У гэтыя хвіліны ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы сабралася бібліятэчная супольнасць, каб абмеркаваць эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы па папулярызацыі кнігі і чытання на абласном семінары.

Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, спецыялісты ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”🇧🇾 і абласной устновы, загадчыкі аддзелаў маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы раённых/гарадской цэнтральнай бібліятэк рэгіёна.

Падчас семінара адбудзецца прафесійны дыялог аб перспектывах і ролі бібліятэчнай справы як у краіне, так і ў Прынямонні.