17 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання

17 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме: «Подзвігу народа жыць у стагоддзях».

На мерапрыемстве прысутнічала галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта А.Н.Коханава.

У рамках мерапрыемства загадчык аддзела найноўшай гісторыі А.Ф.Вашкевіч правёў куратарскую экскурсію для супрацоўнікаў музея па выстаўцы «Доўгія дарогі вайны».

Выстаўка «Доўгія дарогі вайны», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася 11 красавіка ў Новым замку.

Час працы выстаўкі: 10.00 – 18.00 (выхадны – панядзелак).

Экскурсіі па выстаўцы праводзяцца па папярэднім запісе па тэлефоне 71 86 95 (аддзел найноўшай гісторыі).
Уваходны білет – 3 руб.
Экскурсія – 25 руб. (на групу да 25 чалавек).