ЯДНАЕМСЯ ТРАДЫЦЫЯМІ: «Гродзенскiя традыцыі да свята Вялікадня»!
СВЯТОЧНАЕ адкрыццё свята-кірмаша «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».
Адкрыла свята Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Пачэснымі гасцямі былі: Ігар Данільчык, клірык Свята-Барыса-Глебскай царквы і ксёндз Яўген Амасёнак, вікарый Кафедральнага сабора Святога Францыска Ксаверыя г.Гродна.
Асалоду ад выступлення Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Гарадзенскія карункі» атрымалi ўсе прысутныя.