ЯДНАЕМСЯ ТРАДЫЦЫЯМІ: ВЯЛІКДЗЕНЬ!
Ужо зусім блізка Вялікдзень – самае вялікае і значнае свята хрысціян усіх канфесій, якое заўсёды на Гродзеншчыне адзначалася багата і ўрачыста.
За тыдзень да Вялікадня на Гродзеншчыне гаспадыні пачыналi старанна рыхтавацца да свята як духоўна – праз захаванне строгага посту, так і фізічна — прыбіраць хату і двор, абавязкова ўсімі членамі сям’і наведаць лазню.
Яшчэ адной важнай прыкметай свята было абнаўленне адзення, таму ў кожнай, нават самай беднай сям’і, стараліся да Вялікадня і дарослым, і дзецям пашыць абноўку.
А мы ТРАДЫЦЫЙНА распачынаем рыхтавацца да Вялікадня святочным адкрыццём абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “ВЕЛІКОДНЫ ПАДАРУНАК” у рамках рэгіянальнага фестывалю-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
ЧАКАЕМ ВАС 28 сакавіка а 15.00 гадзіне ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці на адкрыцці выстаўкі-конкурсу “ВЕЛІКОДНЫ ПАДАРУНАК”.
Святкуем Вялікдзень разам!