19 сакавіка ў г.Гродна адбудзецца абласны семінар-практыкум для спецыялістаў і майстроў народнай творчасці ўстаноў культуры клубнага і змешанага тыпу
“Адраджэнне, захаванне і папулярызацыя ганчарства і керамікі Гродзеншчыны”
Арганізатары — упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама i Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
Семінар-практыкум пройдзе на дзвюх лакацыях: на базе Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і філіяла “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” Гродзенскага гарадскога Цэнтра культуры.
У праграме: майстар-класы ад вядучых майстроў вобласці па ганчарству і кераміцы; абмеркаванне актуальных тэм і тэндэнцый у ганчарстве; абмен вопытам паміж удзельнікамі семінара.