БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ!

Бліны выпякай – вясну з жытамлянцамі гукай!

Дарослыя і дзеці з нецярпеннем чакаюць свята “Гуканне вясны”, каб атрымаць асалоду ад смачных пачастункаў, песень, танцаў і вясёлых гульняў, развітацца з зімой і сустрэць доўгачаканую вясну. На працягу ўсяго дня 2 сакавіка ў вёсцы Жытомля кожны жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы ў традыцыйных забавах: кіданні валёнка, перацягванні каната, забегу з мятлой і іншых. Падчас мерапрыемства будзе працаваць фуд-зона, дзе вы зможаце пачаставацца смачнымі блінамі, прыгатаванымі на калодзе па традыцыйных рэцэптах, а таксама сагрэцца фірмовай капцёўскай і жытамлянскай гарбатай. На мерапрыемстве вас чакаюць выступленні ансамбля народнай песні “Забава” Індурскага цэнтра культуры і арт-групы “Багач” з горада Мінска. Кульмінацыяй свята стане спальванне пудзіла Зімы.

Развітваемся з зімой і сустракаем вясну разам з намі!