БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ!
30 лістапада аграгарадок Адэльск запрашае ўсіх на Свята млынароў!
Духмяныя караваі з ўсёй Гродзенскай вобласці, хлеб, спечаны па традыцыйных рэцэптах, конкурсы на званне “Лепшы млынар”, частаванне салдацкай кашай і стравамі традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг.Адэльск – усё гэта чакае кожнага, хто завітае да нас на свята.
Асобнай лакацыей стане тэматычная выстава “Хлебны летапіс” Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Радаваць гасцей цудоўнымі песнямі і танцамі на галоўнай сцэне будуць фольк шоў “Забабоны” (г.Мінск) і народны ансамбль песні “Уладары” (г.Ваўкавыск). Традыцыйна ў рамках свята адбудзецца фестываль побытавых танцаў “Танцы ў стылі этна”.
Месца правядзення: аграгарадок Адэльск, 30 лістапада 2024 года, 14:00