Штогод 3 лістапада адзначаецца Дзень Святога Губерта. У гэты дзень узгадваецца духоўны подзвіг чалавека, які на працягу ўжо 13 стагоддзяў служыць узорам самаўдасканалення.
Гродзенцы называюць Губерта сваім апякуном і заступнікам. Таму на гербе нашага горада размясціўся менавіта алень Губерта: паміж яго рагамі ззяе залаты крыж – сімвал веры, справядлівасці, велікадушнасці, чысціні помыслаў і мудрасці. 🏰 Запрашаем вас на музейную батлейку “Святы Губерт ”, а таксама вы зможаце пазнаёміцца з экспазіцыяй Старога замка. ➡️ 14.00/15.00/16.00 – музейная батлейка “Святы Губерт” ➡️ Кошты: дарослыя – 9 руб. студэнты, пенсіянеры – 7 руб. школьнікі і дашкольнікі – бясплатна 📞 Падрабязней па тэлефонах: 71-86-88, + 375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 61-48-235